Седат Игдеджи, "Бекир Игдеджи", "Лидия Игдеджи", "Елизавета Игдеджи", Седат Бекирович Игдеджи, Лидия Седатовна Игдеджи, Бекир Седатович Игдеджи, Елиховета Седатовна Игдеджи, Cedat Igdedji, Lidya Igdedji, Elizaveta Igdedji, Bekir Igdedji, Sedat Igdedzhi, Lidya Igdedzhi, Elizaveta Igdedzhi, Bekir Igdedzhi
Новости

Гамяльчук выйшаў з ізалятара і распавёў, як галадаў 28 сутак

Pinterest LinkedIn Tumblr
Посмотреть оригинал

Ігар Краўчанка раней ужо трапляў у ІЧУ ў канцы жніўня 2020 года за ўдзел у мірным пратэсце.

image6034c3c56f9c1lg bvrja - Гамяльчук выйшаў з ізалятара і распавёў, як галадаў 28 сутак

«Больш за ўсё міліцыю ўзвар’явала фатаграфія каля елкі 5-га мікрараёна, зробленая 1 студзеня. Я стаяў на фоне ёлкі з бел-чырвона-белым сцягам. У міліцыі крычалі: «Ты адзіны выйшаў!» Патрабавалі, каб я аддаў сцяг 5-га мікрараёна. І проста вязалі кожны эпізод. Я адказваў, што гэта не я, пакажыце, дзе на фота ёсць я. Безвынікова — проста пісалі пратаколы. Гэта нікога не цікавіла. Тым больш суддзя быў Мохараў.

Там цікава ў рашэнні суда было. Яны змаглі прыплесці, што я парушыў Канвенцыю ААН па правах чалавека. Усе ўжо смяяліся. Я бачыў сотні рашэнняў суда, але я бачыў першы раз, каб яны спасылаліся на Канвенцыю ААН па правах чалавека», — кажа мужчына.

Мужчына сказаў, што лічыць затрыманне і заключэнне пад варту незаконнымі і палітычна матываваным.

«Адзінай формай пратэсту ў гэтых умовах магла быць галадоўка. І з першага дня (арышту) абвясціў галадоўку. Цалкам галадаў усе 28 дзён знаходжання ў ІЧУ. Першыя 13 дзён была толькі вада, потым з’явіліся чай і цукар. І яшчэ мне перадалі пасылку, там быў літр соку», — сказаў ён.